Спецпасланнік прэзідэнта Венесуэлы, старэйшы брат Уга Чавеса, наведвае Беларусь
Фота з архіва
7 кастрычніка, Мінск . Спецыяльны пасланнік прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Адан Чавес Фрыяс наведвае Беларусь. Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Венесуэлы ў Мінску.
У праграме візіту венесуэльскага госця – сустрэча са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай і старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам Андрэйчанкам.
Як чакаецца, спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла выступіць з лекцыяй “Ідэі Балівара і Чавеса сёння” ў БДУ. Акрамя таго, прадугледжваецца ўдзел Адана Чавеса Фрыяса ў адкрыцці выстаўкі “Трансатлантык арт-мэсідж”, на якой сярод іншых будзе прадстаўлена карціна “Наш Уга”.
Адан Чавес Фрыяс – старэйшы брат Уга Чавеса. Ён прыбыў у Мінск 6 кастрычніка і прабудзе ў нашай краіне да 10 кастрычніка.