Без рубрики

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Паўла Чухрая з 75-годдзем | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

14 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Паўла Чухрая з 75-годдзем. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

“Ваша багатая творчая спадчына з’яўляецца прыкладам адданага служэння кінамастацтву. Вялікі талент, тонкі густ, непаўторны аўтарскі почырк заслужылі прызнанне прафесіяналаў і гледачоў не толькі ў Расіі, але і далёка за яе межамі”, – гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі Паўла Чухрая ведаюць і любяць як аднаго з самых вядомых рэжысёраў сучаснасці, чыя творчасць – неацэнны ўклад у развіццё культурных сувязей паміж дзвюма краінамі.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Паўлу Чухраю доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя і дабрабыту.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть