Без рубрики

Дзень пажылых людзей |

Беларусь штогод 1 кастрычніка адзначае Дзень пажылых людзей*.

У гэты ж дзень сусветная супольнасць адзначае Міжнародны дзень пажылых людзей. Ён заснаваны па ініцыятыве ААН у снежні 1990 года.

На 1 студзеня 2021 года ў Беларусі пражывалі 1475,9 тыс. пажылых грамадзян, або амаль кожны шосты жыхар краіны (у гарадской мясцовасці – 71,4%, у сельскай – 28,6%).

З агульнай колькасці пажылых людзей жанчыны складаюць 66,9%, мужчыны – 33,1%.

За апошнія 10 гадоў колькасць асоб пажылога ўзросту ў цэлым па рэспубліцы павялічылася на 174,5 тыс. чалавек, або на 13,4%.

Доля пажылых людзей ва ўзросце 65-74 гады ў колькасці занятых складае 1,7%**, з іх:

жанчын – 51,9%,

мужчын – 48,1%.

Удзельная вага асоб ва ўзросце 65-74 гады ў колькасці занятых па асобных відах эканамічнай дзейнасці:

навуковыя даследаванні і распрацоўкі – 6,5%;

вытворчасць вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры – 4,1%;

ахова здароўя – 3,9%;

адукацыя – 3,8%;

аперацыі з нерухомай маёмасцю – 3,3%;

дзейнасць у сферы адміністрацыйных і дапаможных паслуг – 3,2%.

937 жанчын і 1439 мужчын у пажылым узросце заключылі шлюбны саюз, пры гэтым у 718 выпадках абодва ўступаючыя ў шлюб былі ва ўзросце 60 гадоў і старэйшыя.

Доля карыстальнікаў інтэрнэту сярод асоб пажылога ўзросту склала 36,9%.

Найбольш папулярныя мэты: 86,5% – пошук інфармацыі; 64,8% – узаемадзеянне ў сацсетках, на форумах; 62,1% – прагляд фільмаў, спампоўванне музыкі; 47,9% – адпраўка электроннай пошты, перагаворы.

* Згодна з прынятай у геранталогіі (навука аб старэнні і прафілактыцы старэння) класіфікацыі да ліку пажылых людзей адносяцца людзі ва ўзросце 60 гадоў і старэйшыя.

** Тут і далей – у 2020 годзе.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть