Дзень пажылых людзей |
Беларусь штогод 1 кастрычніка адзначае Дзень пажылых людзей*.
У гэты ж дзень сусветная супольнасць адзначае Міжнародны дзень пажылых людзей. Ён заснаваны па ініцыятыве ААН у снежні 1990 года.
На 1 студзеня 2021 года ў Беларусі пражывалі 1475,9 тыс. пажылых грамадзян, або амаль кожны шосты жыхар краіны (у гарадской мясцовасці — 71,4%, у сельскай — 28,6%).
З агульнай колькасці пажылых людзей жанчыны складаюць 66,9%, мужчыны — 33,1%.
За апошнія 10 гадоў колькасць асоб пажылога ўзросту ў цэлым па рэспубліцы павялічылася на 174,5 тыс. чалавек, або на 13,4%.
Доля пажылых людзей ва ўзросце 65-74 гады ў колькасці занятых складае 1,7%**, з іх:
жанчын — 51,9%,
мужчын — 48,1%.
Удзельная вага асоб ва ўзросце 65-74 гады ў колькасці занятых па асобных відах эканамічнай дзейнасці:
навуковыя даследаванні і распрацоўкі — 6,5%;
вытворчасць вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры — 4,1%;
ахова здароўя — 3,9%;
адукацыя — 3,8%;
аперацыі з нерухомай маёмасцю — 3,3%;
дзейнасць у сферы адміністрацыйных і дапаможных паслуг — 3,2%.
937 жанчын і 1439 мужчын у пажылым узросце заключылі шлюбны саюз, пры гэтым у 718 выпадках абодва ўступаючыя ў шлюб былі ва ўзросце 60 гадоў і старэйшыя.
Доля карыстальнікаў інтэрнэту сярод асоб пажылога ўзросту склала 36,9%.
Найбольш папулярныя мэты: 86,5% — пошук інфармацыі; 64,8% — узаемадзеянне ў сацсетках, на форумах; 62,1% — прагляд фільмаў, спампоўванне музыкі; 47,9% — адпраўка электроннай пошты, перагаворы.
* Згодна з прынятай у геранталогіі (навука аб старэнні і прафілактыцы старэння) класіфікацыі да ліку пажылых людзей адносяцца людзі ва ўзросце 60 гадоў і старэйшыя.
** Тут і далей — у 2020 годзе.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.