Без рубрики

Зацверджана дата выбараў новага кіраўніка Федэрацыі хакея Беларусі


Фота з архіва

28 верасня, Мінск . Выканкам Федэрацыі хакея Беларусі на сённяшнім пасяджэнні зацвердзіў дату пазачарговай справаздачна-выбарнай канферэнцыі. Яна адбудзецца 8 кастрычніка 2021 года, на ёй будзе выбраны новы кіраўнік ФХБ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе арганізацыі.

Нагадаем, што з 9 верасня 2020 года федэрацыю ўзначальваў Дзмітрый Баскаў, ён пакінуў пасаду 10 верасня 2021-га. Тэрмін вылучэння кандыдатаў на пасаду кіраўніка ФХБ завяршаецца 3 кастрычніка.

Кандыдатуры на пасаду старшыні вылучаюць члены ФХБ – клубы, школы, абласныя федэрацыі і грамадскія аб’яднанні, якія займаюцца развіццём і папулярызацыяй хакея на тэрыторыі краіны. Усе прапановы аб кандыдатах павінны паступіць у выканкам ФХБ не пазней за 5 рабочых дзён да даты правядзення канферэнцыі, на якой праводзяцца выбары.

Права ўдзелу ў галасаванні на канферэнцыі маюць старшыня, яго намеснікі, генеральны сакратар, а таксама іншыя члены выканкама, прадстаўнікі членаў ФХБ (дэлегаты). Кожны член ФХБ мае права накіраваць па адным дэлегаце, упаўнаважаным прадстаўляць інтарэсы члена ФХБ на канферэнцыі.

Старшыня ФХБ выбіраецца і вызваляецца ад займаемай пасады адкрытым галасаваннем. Паўнамоцтвы да новага кіраўніка пераходзяць адразу пасля зацвярджэння вынікаў галасавання.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть