За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1995 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1645
Фота з архіва
Навіны сюжэта
“Каранавірус: апошнія навіны”
Урач: псіхаэмацыянальны стан беларусаў на фоне COVID-19 застаецца стабільным
Эстонія выйшла на другое месца ў ЕС па захваральнасці на COVID-19
8 кастрычніка, Мінск . За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1995 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1645. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 553 795 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 529 853 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4259 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 41 577 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 8 775 597 тэстаў.