Без рубрики

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1983 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1560


Фота з архіва

Навіны сюжэта

“Каранавірус: апошнія навіны”

СААЗ апублікавала афіцыйнае азначэнне посткавіднага стану

Эксперт: дзеці, якія перанеслі COVID-19 нават у лёгкай ступені, маюць патрэбу ў рэабілітацыі

7 кастрычніка, Мінск . За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1983 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1560. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 551 800 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 528 208 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4243 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 39 968 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 8 734 020 тэстаў.

Больш за 2 342 000 чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 702 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть