За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1994 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1368
Фота з архіва
Навіны сюжэта
“Каранавірус: апошнія навіны”
За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1973 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1523
ФОТАФАКТ: У сталіцы працуе пункт вакцынацыі для студэнтаў БДМУ
24 верасня, Мінск . За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1994 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1368. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 526 242 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 510 304 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4066 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 32 227 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 8 332 887 тэстаў.
Больш за 1971 тыс. беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1559 тыс. чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.