Без рубрики

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1991 пацыент з COVID-19, выпісаны 1504


Фота з архіва

Навіны сюжэта

“Каранавірус: апошнія навіны”

Прэм’ер Украіны: сітуацыя з COVID-19 у краіне набывае пагражальныя маштабы

Пяскоў: аб’яўленне лакдаўну з’яўляецца непажаданым сцэнарыем для любога рэгіёна

6 кастрычніка, Мінск . За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1991 пацыент з COVID-19, выпісаны 1504. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 549 817 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 526 648 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4228 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 43 987 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 8 694 052 тэсты.

Больш за 2274 тыс. беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1663 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть