Без рубрики

З рэзервовага фонду Прэзідэнта выдзеляць дадатковыя сродкі на барацьбу з COVID-19 | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

Навіны сюжэта

“Каранавірус: апошнія навіны”

Вядзецца работа па ўнясенні даных аб вакцынацыі ў Беларусі ў дадатак “Падарожнічаю без COVID-19”

Вучоныя знайшлі новы спосаб прагназаваць цяжкі ход COVID-19

19 кастрычніка, Мінск . З рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі будуць выдзелены дадатковыя сродкі на барацьбу з COVID-19. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне,

“Я пагляджу, што мы маем на рэзервовым фондзе Прэзідэнта, колькі ў нас астатак. Мы яго бераглі, не трацілі. Мы выдзелім гэтыя сродкі для таго, каб падтрымаць нашых урачоў, закупіць у запас і лякарствы, і іншыя матэрыялы”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ў цэлым у Беларусі спраўляюцца з пандэміяй. На яго думку, гэта ўдалося дзякуючы таму, што ў час першай хвалі ў краіне не сталі спыняць вытворчасці. “У нас экспарт у гэтым санкцыйным годзе вышэйшы, чым калі-небудзь. А калі ёсць экспарт, ёсць паступленне валюты. І сёння мы прадаём ужо больш, чым спажываем, – канстатаваў кіраўнік дзяржавы. – Пакуль мы спраўляемся самі і, я думаю, справімся, калі мы ўсе мабілізуемся”.

Як расказаў у час нарады прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, у бягучым годзе з рэспубліканскага бюджэту на ахову здароўя выдзелена больш за Br7,6 млрд, або 5 працэнтаў ад ВУП. Ужо зрасходавана каля Br6 млрд.

“Урад выкарыстоўвае ўсе даступныя фінансавыя інструменты для забеспячэння ўстойлівага функцыянавання галіны. Але, вядома, уздым захваральнасці вымушае нас шукаць дадатковыя крыніцы для фінансавання. Таму ў бліжэйшы час мы звернемся да кіраўніка дзяржавы аб выдзяленні дадатковых сродкаў у памеры амаль Br250 млн (праект адпаведнага распараджэння знаходзіцца на завяршальнай стадыі), у тым ліку Br140 млн на закупку лекавых сродкаў і вакцын і яшчэ Br108 млн мы прапануем улічыць пры ўдакладненні асобных паказчыкаў рэспубліканскага бюджэту”, – расказаў Раман Галоўчанка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть