Без рубрики

Узнагароджванне пераможцаў Нацыянальнай тэатральнай прэміі пройдзе 28 кастрычніка ў Купалаўскім


Фота з архіва

30 верасня, Мінск . Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Нацыянальнай тэатральнай прэміі пройдзе 28 кастрычніка на сцэне Купалаўскага тэатра, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

“Фінальны этап VI Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”, які пачаўся 18 верасня спектаклем “Фаўст” Вялікага тэатра Беларусі, прадоўжыцца да 28 кастрычніка. У апошні дзень будуць узнагароджаны пераможцы”, – адзначылі арганізатары.

Конкурс праводзіцца па чатырох секцыях: “Тэатр драмы” (у намінацыях “Лепшы спектакль тэатра драмы для вялікай сцэны”, “Лепшы спектакль тэатра драмы для малой сцэны”), “Тэатр лялек”, “Музычны тэатр” (у намінацыях “Лепшы оперны спектакль”, “Лепшы спектакль балета” і “Лепшы спектакль у жанры аперэта, музычная камедыя, мюзікл”), “Спектакль для дзяцей і юнацтва”.

У бягучым годзе ў конкурсе прадстаўлены 33 спектаклі і 20 тэатраў з 10 гарадоў Беларусі.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства культуры і Мінгарвыканкам, а ў якасці выканаўчай дырэкцыі – Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть