Без рубрики

У Румыніі за суткі зарэгістраваны максімум смерцяў з пачатку пандэміі

Навіны сюжэта

“Каранавірус: апошнія навіны”

СААЗ апублікавала афіцыйнае азначэнне посткавіднага стану

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1983 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1560

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Румыніі зарэгістраваны новы максімум выпадкаў смерцяў ад COVID-19 з пачатку пандэміі: за 6 кастрычніка ў краіне памёр 331 чалавек, паведамляе медыясетка Euractiv.com.

Паведамляецца, што 6 кастрычніка ў Румыніі зафіксавалі амаль 15 тыс. новых выпадкаў захворванняў – гэта найбольшая колькасць з пачатку пандэміі, больш як 1,5 тыс. пацыентаў знаходзяцца ў аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі. У сувязі з гэтым улады Румыніі звярнуліся да ЕС за дапамогай і лякарствамі для лячэння COVID-19 і прыпынілі нетэрміновыя аперацыі, паколькі ў бальніцах скончыліся ложкі ў аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі.

Органы аховы здароўя актывавалі механізм грамадзянскай абароны ЕС, каб атрымаць доступ да дадатковых запасаў тацылізумабу (прэпарату, што выкарыстоўваецца для лячэння COVID-19) і індывідуальных кіслародных апаратаў.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть