Без рубрики

У Расіі за суткі выявілі 34 325 выпадкаў заражэння COVID-19, максімум з пачатку пандэміі


Фота з архіва

Навіны сюжэта

“Каранавірус: апошнія навіны”

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1956 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1170

Генеральны сакратар ААН: няроўнасць у размеркаванні вакцын вядзе да з’яўлення новых штамаў каранавіруса

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам у Расіі ўзрасла за суткі на 34 325 – гэта новы максімум з пачатку пандэміі. Агульная колькасць хворых у краіне перасягнула 8 млн і склала 8 027 012. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на федэральны аператыўны штаб па барацьбе з інфекцыяй.

У адносным выражэнні прырост склаў 0,43 працэнта.

Колькасць расіян, якія вылечыліся пасля каранавіруса, узрасла за суткі на 16 431 – да 7 017 055. Доля выпісаных пацыентаў, паводле даных штаба, знізілася да 87,4 працэнта ад агульнай колькасці інфіцыраваных.

Колькасць смяротных зыходаў з-за каранавіруса ў Расіі ўзрасла за суткі на 998 супраць 997 на дзень раней – да 224 310. Умоўная смяротнасць (канчатковую можна будзе вызначыць толькі пасля завяршэння пандэміі) засталася на ўзроўні 2,79 працэнта, вынікае з даных штаба.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть