Без рубрики

У Хабараўскім краі знайшлі абломкі Ан-26, які прапаў з радараў


Самалёт Ан-26. Фота РІА Навіны

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Хабараўскім краі знайшлі абломкі, як мяркуецца, Ан-26, які прапаў з радараў, паведамляе РІА Навіны.

Як адзначылі ў дырэкцыі запаведнікаў Хабараўскага края, абломкі знойдзены за 3 км ад дарогі пасёлка Корфаўскага на тэрыторыі Вялікахехцырскага запаведніка.

Ва Усходнім МСУТ Следчага камітэта Расіі дадалі, што правялі ўжо допыт авіятэхнікаў ЗАТ “Лётныя праверкі і сістэмы”, якія праводзілі тэхнічнае абслугоўванне паветранага судна перад апошнім вылетам, у іх канфіскаваны карта-нарад на аператыўнае тэхнічнае абслугоўванне і заданне на палёт.

Як падкрэслілі ў краявым МНС, лёс шасці членаў экіпажа самалёта да гэтага часу невядомы.

Ан-26 знік з радараў за 38 км ад Хабараўска – як мяркуецца, у раёне Вялікахехцырскага запаведніка, сувязь з ім перарвалася. На борце знаходзіліся шэсць членаў экіпажа. У экстранных службах расказалі, што прычынай ЧП, хутчэй за ўсё, стала дрэннае надвор’е.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть