Без рубрики

У ЕАЭС захоўваюцца рознагалоссі па агульным рынку газу, гэта пытанне лідары краін абмяркуюць у вочным фармаце

14 кастрычніка, Мінск . У ЕАЭС захоўваюцца рознагалоссі па пытанні фарміравання агульнага рынку газу, у сувязі з чым кіраўнікі дзяржаў вырашылі абмеркаваць пытанне пазней у вочным фармаце. Аб гэтым заявіў журналістам віцэ-прэм’ер Беларусі Ігар Петрышэнка па выніках праведзенага ў відэафармаце пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета,

“І ў адкрытым фармаце тэма агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў, электраэнергіі, чыгуначных перавозак заўсёды ў парадку дня. Яна закраналася і ў адкрытым фармаце, і ў рамках закрытага фармату (у час пасяджэння. – Заўвага ). Па даручэнні кіраўнікоў дзяржаў, якое прымалася ў маі, мы павінны былі заслухаць інфармацыю, што зроблена па вялікім дагаворы па агульным рынку газу. Было даложана аб двух прынцыповых рознагалоссях, якія, на жаль, пакуль на гэтым этапе існуюць, – расказаў віцэ-прэм’ер. – Гэтыя рознагалоссі не новыя. Яны былі яшчэ ў 2018 годзе, калі мы падпісвалі канцэптуальныя дакументы, гэта тэма была вынесена за дужкі. Маецца на ўвазе тарыфаўтварэнне на транспарціроўку газу па тэрыторыі краін ЕАЭС”.

Ігар Петрышэнка растлумачыў: краіны, якія не маюць гэтых рэсурсаў, зацікаўлены ў тым, каб былі аднолькавыя тарыфныя ўмовы пры транспарціроўцы газу. “А не так, што для нацыянальных суб’ектаў адны ўмовы, а для суб’ектаў, якія знаходзяцца за тэрыторыяй краіны, маючай гэтыя рэсурсы, – іншыя”, – сказаў ён.

Таму ў час абмеркавання, кароткага абмену думкамі на праведзеным пасяджэнні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў: трэба гэта застарэлае пытанне абмеркаваць у вочным фармаце і вызначыцца канчаткова. “Або мы робім на гэтым этапе, або мы дзейнічаем па іншых напрамках. Гэту прапанову падтрымаў старшыня Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў. І ўсе кіраўнікі дзяржаў падтрымалі і дамовіліся, што гэту тэму менавіта ў такім фармаце дадаткова абмяркуюць”, – расказаў віцэ-прэм’ер.

У кантэксце згаданага дагавора таксама закраналася тэма ўстанаўлення тарыфаў на транспарціроўку газу з краін, якія не ўваходзяць у Еўразійскі эканамічны саюз. “У большай ступені гэта ініцыятыва Кыргызстана. Мы таксама адносна гэтай ініцыятывы не пярэчылі. І цяпер мы яе падтрымліваем, калі іншыя краіны прыйдуць да кансэнсусу па тым, каб гэта рэгуляванне знайшло адлюстраванне ў дагаворы”, – адзначыў Ігар Петрышэнка.

Пытанне, калі менавіта кіраўнікі дзяржаў змогуць сабрацца ў вочным фармаце і абмеркаваць названае пытанне, пакуль застаецца адкрытым.

Як стала вядома , у час абмеркавання газавага пытання, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: калі краіны хочуць дасягнуць першапачатковых мэт, якія закладаліся пры стварэнні саюза, гэта пытанне павінна быць вырашана. Прычым знайсці кампраміснае рашэнне можна толькі пры асабістай сустрэчы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть