У Беларусі завершана сяўба азімых збожжавых
Фота з архіва
11 кастрычніка, Мінск . Сяўба азімых збожжавых у Беларусі праведзена на плошчы 1457,4 тыс. га, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Усяго засеяна 100,1 працэнта ад запланаваных 1 млн 456,1 тыс. га, удакладнілі ў Мінсельгасхарчы.
Паводле аператыўнай інфармацыі аб ходзе сельгасработ, на 10 кастрычніка збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) убраны з 2,161 млн га (91,6 працэнта ад запланаванай плошчы). Намалочана 6,733 млн т збожжа. Па намалоце лідзіруе Мінская вобласць – больш за 1,72 млн т. Далей ідуць Брэсцкая – больш за 1,27 млн т і Гродзенская вобласці – больш за 1,2 млн т. У Магілёўскай вобласці намалочана 882 тыс. т, Гомельскай – 848,7 тыс. т, Віцебскай – 796,7 тыс. т.