Без рубрики

“Вымушаны крок”. МЗС Беларусі пракаменціравала ад’езд пасла Францыі


Фота з архіва

18 кастрычніка, Мінск . Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз па просьбе пракаменціраваў ад’езд з Беларусі назначанага пасла Францыі Нікаля Дэ Лакоста.

“Так, паводле той інфармацыі, якую мы маем, ён пакінуў нашу краіну. Спадар Дэ Лакост у лістападзе 2020 года прыехаў у Беларусь у якасці назначанага пасла Францыі і ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Беларусі ў снежні 2020 года. Аднак у далейшым кіраўнік французскай дыпмісіі не выказаў гатоўнасці завяршыць прадугледжаную міжнародным правам і агульнапрызнанай практыкай працэдуру ўступлення на пасаду ў якасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ў Рэспубліцы Беларусь”, – адзначыў Анатоль Глаз.

“У сувязі з гэтым мы былі вымушаны паведаміць французскім партнёрам аб завяршэнні выдадзенага раней беларускімі ўладамі тэрміну згоды на яго назначэнне”, – заявіў ён.

У сваю чаргу, пасол Беларусі ў Францыі Ігар Фісенка быў адкліканы ў Мінск на кансультацыі.

“Шчыра шкадуем аб такой пазіцыі нашых французскіх калег. Асабліва хочам падкрэсліць, што гэта мера стала вымушаным крокам. Мы зацікаўлены ў аднаўленні ўзроўню паўнацэннага функцыянавання абедзвюх дыпмісій”, – дадаў прэс-сакратар.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть