Выезду з Беларусі ў ЕС на граніцы чакаюць больш за 2,5 тыс. фур
Фота з архіва
8 кастрычніка, Мінск . На граніцы Беларусі з Еўрасаюзам, паводле даных на 8.00, выезду чакаюць больш за 2,5 тыс. фур. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Дзяржпагранкамітэта, .
На беларуска-латвійскай граніцы перад пунктам пропуску “Грыгароўшчына” знаходзіцца больш за 150 грузавікоў, “Урбаны” – звыш 170.
Уезду ў Літву перад пунктам пропуску “Відзы” чакаюць больш за 80 велікагрузаў, “Катлоўка” – 300, “Каменны Лог” – больш за 340, “Беняконі” – больш за 260, “Прывалка” – больш за 250 фур.
На польскім напрамку перад пунктам пропуску “Брузгі” знаходзіцца больш за 150 фур, “Бераставіца” – больш за 90, “Казловічы” – звыш 500.
На ўкраінскім напрамку перад пунктам пропуску “Макраны” стаіць больш за 60 грузавікоў, “Новая Рудня” – больш за 190, “Новая Гута” – звыш 30.