Без рубрики

Венесуэла зацікаўлена ў рэалізацыі адукацыйных праектаў з Беларуссю

7 кастрычніка, Мінск . Спецыяльны пасланнік прэзідэнта Венесуэлы Адан Чавес Фрыяс наведаў сёння БДУ. Адбылася сустрэча з рэктарам Андрэем Каралём. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

Госць падзяліўся першымі ўражаннямі пра беларускі ўніверсітэт, падкрэсліў прыемную атмасферу ў БДУ і гарманічнасць у яго афармленні. “Ёсць адчуванне жадання ў студэнтаў вучыцца, а ў выкладчыкаў – працаваць”, – адзначыў Адан Чавес Фрыяс.

У сваю чаргу рэктар расказаў аб адукацыйнай і навуковай дзейнасці ВНУ, ініцыяваў наладжванне супрацоўніцтва ў гэтых галінах. Адан Чавес Фрыяс адзначыў, што зацікаўленасць у гэтай прапанове высокая і, магчыма, у бліжэйшы час грамадзяне Венесуэлы змогуць стаць студэнтамі БДУ. Свае пажаданні па ўмацаванні адносін Венесуэлы і ўніверсітэта спецыяльны пасланнік пакінуў у кнізе ганаровых гасцей БДУ.

Прадоўжыўся візіт Адана Чавеса лекцыяй “Ідэі Балівара і Чавеса сёння” для студэнтаў-міжнароднікаў БДУ. Выступленне датычылася ідэйных поглядаў Уга Чавеса, яго дзейнасці і палітычных поглядаў. Таксама госць расказаў аб сваёй вучобе ва ўніверсітэце, выкладчыцкай дзейнасці і адказаў на пытанні прысутных.

Наведванне БДУ адбылося ў рамках афіцыйнага візіту венесуэльскай дэлегацыі ў Беларусь.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть