Турызм у Беларусі |
У Беларусі на пачатак 2021 года турыстычную дзейнасць ажыццяўлялі 1348 арганізацый, якія супрацоўнічаюць са 122 краінамі свету. Паслугамі турарганізацый скарысталіся 911,1 тыс. турыстаў і экскурсантаў.
Колькасць беларусаў, якія выязджалі за мяжу, склала 258,6 тыс. чалавек. Яны наведалі 103 краіны свету.
Найбольш наведваемымі замежнымі краінамі былі: Егіпет, Турцыя, Украіна, Польшча, Чарнагорыя, Албанія.
Сярэдняя працягласць знаходжання беларускіх турыстаў склала 9 дзён.
Колькасць турыстаў і экскурсантаў, якія наведалі Беларусь, склала 81 тыс. чалавек з 95 краін свету.
Краіны-лідары па колькасці наведванняў Беларусі: Расія, Польшча, Літва, Латвія, Турцыя, Германія.
Сярэдняя працягласць знаходжання замежных турыстаў склала 6 дзён.
У 2020 годзе цікавасць да арганізаваных турыстычных паездак у межах краіны праявілі звыш 570 тыс. грамадзян Беларусі. 86,5% ад агульнай колькасці арганізаваных турыстычных паездак грамадзян Рэспублікі Беларусь у межах краіны займалі аднадзённыя турыстычныя паездкі (экскурсіі).
Паслугамі 483 санаторна-курортных, аздараўленчых арганізацый і іншых спецыялізаваных сродкаў размяшчэння скарысталіся 628,6 тыс. чалавек, з якіх амаль 12% – замежныя грамадзяне.
З кожным годам павялічваецца турыстычная прывабнасць сельскага турызму.
У Беларусі ў 2020 годзе ажыццяўлялі дзейнасць 2936 суб’ектаў аграэкатурызму.
Колькасць турыстаў, якія скарысталіся паслугамі аграэкатурызму, за мінулы год склала 433,3 тыс. чалавек.
Сярэдняя працягласць знаходжання турыстаў у аграэкасядзібах – 3 дні.
Крыніцы: Нацыянальны статыстычны камітэт.