Без рубрики

Сума дапамогі сем’ям на падрыхтоўку дзяцей да школы ў гэтым годзе склала амаль Br28 млн


Фота з архіва

12 кастрычніка, Мінск . Розная дапамога сем’ям на падрыхтоўку дзяцей да 2021/2022 навучальнага года аказана на суму амаль Br28 млн. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў,

У верасні завершана падрыхтоўчая кампанія да новага навучальнага года. У адпаведнасці з падпраграмай «Сям’я і дзяцінства» дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» кожнай шматдзетнай сям’і належыць аднаразовая матэрыяльная дапамога.

«У бягучым годзе такую дапамогу атрымалі больш за 110 тыс. шматдзетных сем’яў на 220 тыс. дзяцей-школьнікаў. Агульная сума дапамогі склала амаль Br16 млн» — расказаў Валерый Кавалькоў.

Актыўна далучаліся да гэтай работы прафсаюзныя арганізацыі, наймальнікі, спонсары. «Усяго розная дапамога сем’ям на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года аказана на суму амаль Br28 млн», — рэзюмаваў намеснік міністра.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть