Без рубрики

Снапкоў аб транзіце калію і нафтапрадуктаў: бізнес расставіць усё на свае месцы


Мікалай Снапкоў

7 кастрычніка, Мінск . Беларусь будзе заключаць кантракты на транзіт калію і нафтапрадуктаў зыходзячы ў першую чаргу з эканамічнай мэтазгоднасці. Аб гэтым заявіў сёння журналістам першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы аб процідзеянні санкцыйным мерам,

Гаворачы аб перспектывах супрацоўніцтва з іншымі краінамі ў сферы транзіту калійных угнаенняў і нафтапрадуктаў у будучым годзе, Мікалай Снапкоў падкрэсліў, што дастаўка гэтых тавараў да заказчыка будзе ажыццяўляцца зыходзячы ў першую чаргу з эканамічнай мэтазгоднасці.

“Ніхто не гаворыць, што гэта спыніцца. Я сказаў бы, што гэта такія псіхалагічныя заявы ў інтэрнэце. Бізнес расставіць усё на свае месцы. Патрэбнасць сусветнага рынку ў гэтых прадуктах расставіць усё на свае месцы”, – сказаў першы віцэ-прэм’ер.

Ён заўважыў, што на долю беларускага калію прыпадае больш за 20 працэнтаў сусветнага экспарту. Пакінуць рынак без беларускай прадукцыі, а значыць, абвальваць яго немэтазгодна як з пункту гледжання сусветнай харчовай бяспекі, так і з пункту гледжання бізнесу як такога, звярнуў увагу Мікалай Снапкоў. Паводле яго слоў, сярэдні кошт доўгатэрміновых кантрактаў – крыху больш за $200 за тону калію. Пры заключэнні спотавых здзелак кошт калію за тону сёння дасягае $1 тыс.

“Скажыце, фермерам, сельгасвытворцам свету патрэбна такая цана? Калі будзе такая цана асноўных інгрэдыентаў ураджаю, то які будзе кошт збожжа, соі? Думаю, што ў канчатковым выніку разважлівасць возьме верх і калій будзе прадавацца на рынку і далей”, – рэзюмаваў Мікалай Снапкоў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть