Сяўбу азімых у Беларусі плануецца завяршыць да 8 кастрычніка
Іван Крупко
5 кастрычніка, Мінск . Сяўбу азімых у Беларусі плануецца завяршыць да 8 кастрычніка. Аб гэтым расказаў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы аб ходзе сельскагаспадарчых работ у краіне,
Міністр адзначыў, што цяпер сяўба азімых культур завершана на плошчы 86 працэнтаў. Усяго азімыя культуры будуць пасеяны на плошчы 1,45 млн га.
Уборка культур, што засталіся, праходзіць у штатным рэжыме, сказаў Іван Крупко. “Мы да другой дэкады кастрычніка завершым уборку бульбы. Познюю агародніну завершым у пачатку лістапада. Уборка кукурузы на корм будзе скончана да канца кастрычніка, а кукурузы на зерне – да 10 лістапада, паведаміў ён. – Па збожжавых каласавых недабралі ў гэтым годзе каля мільёна тон збожжа, але робяцца стаўкі на ўборку кукурузы на зерне. Засталося ўбраць 220 тыс. га, мы чакаем каля 1,8 млн т зерня кукурузы”.