Без рубрики

Сергяенка прадставіў новага міністра юстыцыі калектыву

19 кастрычніка, Мінск . Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка сёння прадставіў новага міністра юстыцыі Сяргея Хаменку калектыву,

“Рашэннем Прэзідэнта міністрам юстыцыі назначаны Сяргей Хаменка. Ён раней праходзіў службу ў органах унутраных спраў. Мае вышэйшую ваенную адукацыю. Прайшоў паэтапна ўсе ступені станаўлення ў сістэме ўнутраных войскаў, у тым ліку ў рэгіёнах далёка за межамі Рэспублікі Беларусь у часы Савецкага Саюза. Мае сур’ёзны вопыт кіравання воінскімі калектывамі. Узначальваў Дэпартамент аховы МУС, быў намеснікам міністра ўнутраных спраў. Учарашнім указам звольнены ў запас з органаў унутраных спраў. Назначаючы Сяргея Мікалаевіча, Прэзідэнт растлумачыў сваё рашэнне назначыць менавіта чалавека з сілавой структуры”, – сказаў Ігар Сергяенка.

Паводле яго слоў, калектыў Міністэрства юстыцыі – стабільна працуе, выконвае ўсе пастаўленыя задачы. “Своеасаблівым экзаменам на прафесійную і палітычную сталасць стаў мінулы год. Працуючы ў Адміністрацыі Прэзідэнта разам з Міністэрствам юстыцыі, не ўзнікала якіх-небудзь сур’ёзных праблем, звязаных з нявыкананасцю, некваліфікаваным падыходам да разгляду тых ці іншых пытанняў. У бліжэйшы час міністр бліжэй пазнаёміцца з калектывам, унікне ў сутнасць. Вопыт кіруючай работы дапаможа яму справіцца з ускладзенымі абавязкамі”, – адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ігар Сергяенка падкрэсліў, што не стаіць задача зрабіць з калектыву Мінюста ваенных людзей. “Прэзідэнт, даючы наказ Сяргею Мікалаевічу, сказаў, што калектыў, у які ён ідзе працаваць, не воінскае падраздзяленне, не органы МУС, але тым не менш дысцыпліна, парадак павінны быць забяспечаны. Думаю, што з вашай дапамогай і пры непасрэдным удзеле ўсе пытанні будуць вырашацца так, як патрабуюць інтарэсы дзяржавы, і вы апраўдаеце аказаны давер”, – канстатаваў ён.

У сваю чаргу міністр юстыцыі Сяргей Хаменка дадаў, што ён узначаліў калектыў, які карыстаецца вялікай павагай не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. “Тыя людзі, якія званілі з Расіі, Казахстана, Грузіі, віншуючы, у першую чаргу гаварылі аб высокім прафесіяналізме беларускіх юрыстаў. Ніколі не думаў, што буду ўдастоены такога высокага гонару ўзначаліць гэта міністэрства – прафесіяналаў, лепшых юрыстаў на сённяшні дзень. Я міліцыянерам заўсёды гаварыў, што яны чэмпіёны свету па перамозе над каляровымі рэвалюцыямі. А вы – тыя людзі, якія падрыхтавалі прававы фундамент гэтай перамогі, – сказаў ён. – Асноўнымі прынцыпамі ў маёй дзейнасці, пачынаючы з лейтэнанцкіх пагонаў, заўсёды былі дзве пазіцыі – прыстойнасць і стараннасць. Прыстойнасць – калі ўласныя інтарэсы ніколі не перавышаюць інтарэсаў грамадства, асобы і дзяржавы. А стараннасць – калі табе пастаўлена задача, якую ніхто не можа выканаць, а ты выконваеш яе ў названыя кіраўніцтвам тэрміны і з высокай якасцю”.

Як паведамлялася, 18 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні і прыняў рашэнне аб назначэнні міністрам юстыцыі Сяргея Хаменкі.

Сяргей Хаменка нарадзіўся 21 верасня 1966 года ва ўкраінскім горадзе Ясінаватая Данецкай вобласці. Ён скончыў Арджанікідзаўскае вышэйшае ваеннае каманднае чырванасцяжнае вучылішча імя С.М. Кірава МУС СССР, Ваенную акадэмію імя М.В. Фрунзе ў Маскве, факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Беларусі. Праходзіў службу ў розных камандных пасадах ва ўнутраных войсках МУС СССР і МУС Беларусі. З 2009 года займаў пасаду першага намесніка начальніка штаба ўнутраных войскаў, затым – першага намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС – начальніка штаба. З 2014 года ўзначальваў Дэпартамент аховы МУС. У снежні 2019 года быў назначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў. Узнагароджаны ордэнам “За службу Радзіме” III ступені, медалямі “За адрозненне ў ахове грамадскага парадку”, “За бездакорную службу” ўсіх ступеней, іншымі медалямі і нагруднымі знакамі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть