Сельская гаспадарка Беларусі |
На пачатак 2021 года ў Беларусі было 8283,9 тыс. га сельскагаспадарчых зямель – каля 40% усёй тэрыторыі рэспублікі.
У 2020 годзе ў арганізацыях сельскай гаспадаркі рэспублікі працавалі 267,4 тыс. чалавек.
Было 39,8 тыс. трактароў, 8,8 тыс. збожжаўборачных камбайнаў*.
У сельскагаспадарчых арганізацыях рэспублікі налічвалася:
4,2 млн галоў буйной рагатай жывёлы,
2,6 млн свіней,
43 млн птушак.
За восем месяцаў 2021 года з рэспублікі пастаўлена ў 99 дзяржаў свету харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны на $4107,4 млн, тэмп росту склаў 110,8% да адпаведнага перыяду 2020 года:
у краіны Еўропы – $3456,7 млн;
Азіі – $618,4 млн;
Афрыкі – $6,4 млн;
Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі – $7,3 млн;
Аўстраліі і Акіяніі – $0,4 млн;
іншыя краіны – $18,2 млн.
* На 1 студзеня 2021 года
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.