Без рубрики

Санкцыі курам на смех: Літва рэкорднымі тэмпамі нарошчвае імпарт з Беларусі


Фота з архіва

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У студзені – верасні 2021 года Літва імпартавала беларускіх тавараў прыкладна на 800 млн еўра, гэта значыць на 50 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Адпаведныя даныя апублікаваў Дэпартамент статыстыкі рэспублікі, паведамляе аналітычны партал RuBaltic.Ru.

На праблему беларускага імпарту ў Літве звярнулі ўвагу грамадскія актывісты. Яны высветлілі: кожны дзясяты літр піва на паліцах іх магазінаў вырабляе беларускае прадпрыемства “Крыніца”. Паводле папярэдніх даных, штогод у Літве прадаюць амаль 20 млн л беларускага піва, гэта прыкладна 10 працэнтаў усяго ўнутранага рынку.

Аднак піва зусім не галоўны тавар, які Літва закупляе ў Беларусі. У артыкуле, апублікаваным Дэпартаментам статыстыкі Літвы два месяцы таму, гаворыцца, што па выніках першых шасці месяцаў бягучага года імпарт з Беларусі падскочыў на 58,3 працэнта і склаў амаль 560 млн еўра. Нягледзячы на ​​санкцыі, сцвярджае Дэпартамент статыстыкі Літвы, паток тавараў з гэтай краіны ў Літву не толькі не запаволіўся, але і стаў рэкордным: кампаніі кінуліся купляць беларускія тавары да таго, як іх пастаўкі былі парушаны.

Эканаміст банка SEB Тадас Павілускас звяртае ўвагу на тое, што з-за пандэміі каранавіруса ў мінулым годзе гандаль паміж краінамі падаў. Гэта значыць часткова Беларусь у Літве проста адыгрывае свае экспартныя страты. За студзень – верасень 2019 года яна адправіла ў Літву прадукцыі на 812,9 млн еўра. За студзень – жнівень гэтага года – амаль столькі ж (796,6 млн еўра), ніякія санкцыі ЗША і ЕС гэтаму не перашкодзілі.

Каменціруючы вынікі першага паўгоддзя, Тадас Павілускас прыйшоў да высновы: па выніках наступных шасці месяцаў сітуацыя будзе выглядаць значна горш. Але яго прагнозы пакуль не збываюцца. У ліпені і жніўні Літва прадаўжала ўдарнымі тэмпамі закупляць беларускую прадукцыю.

Пры гэтым RuBaltic.Ru адзначае, што самы вялікі прыбытак у гандлі з Літвой Беларусі прынесла электраэнергія. Тая самая, ад якой Літва павінна была адгарадзіцца пасля запуску БелАЭС. “Прэзідэнт Гітанас Наўседа, прэм’ер-міністр Інгрыда Шыманітэ, кіраўнік МЗС Габрыэлюс Ландсбергіс і іншыя прадстаўнікі літоўскага істэблішменту ўгаворваюць сваіх замежных таварышаў далучыцца да байкоту астравецкага “атамнага монстра”. Тым часам высвятляецца, што ў студзені – жніўні бягучага года Літва заплаціла за беларускую электрычнасць 132,6 млн еўра. Прыкладна на 46 млн еўра больш, чым за ўвесь 2020 год”, – піша RuBaltic.Ru. Дэпартамент статыстыкі Літвы раскрыў сакрэт Палішынэля: патрабуючы ад іншых спыніць імпарт электраэнергіі з Беларусі, сама рэспубліка гэтага не робіць. Пастаўкі не проста прадаўжаюцца – яны растуць у параўнанні з перыядам, калі БелАЭС яшчэ не працавала.

“На памяць прыходзяць словы вядомай песні з савецкага кінафільма: “Что они ни делают, не идут дела”. Лабіравалі санкцыі супраць Беларусі – нарасцілі імпарт беларускай прадукцыі. Абвясцілі байкот БелАЭС – павялічылі імпарт беларускай электрычнасці. Калі б палітыкам уручалі прэміі за самыя недарэчныя “дасягненні”, прадстаўнікі Літвы прэтэндавалі б на Гран-пры”, – рэзюмуе RuBaltic.Ru.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть