Без рубрики

Сакрэтамі майстэрства падзеляцца ганчары на пленэры ў Копысі


Фота з архіва

13 кастрычніка, Віцебск . Міжнародны пленэр дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва збярэ 13-16 кастрычніка майстроў у Аршанскім раёне, паведамілі ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

Пасёлак Копысь з XV стагоддзя вядомы сваёй керамікай з чырвонай гліны, кафлямі і іншымі глінянымі вырабамі. Чатыры дні пленэру будуць насычаны мерапрыемствамі. У праграме выстава работ майстроў, кірмаш рамёстваў, канцэртныя выступленні аўтэнтычных фальклорных і аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, майстар-класы і семінары.

У пленэры прымуць удзел больш за 25 майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, дамоў і цэнтраў рамёстваў, устаноў культуры і дзіцячых школ мастацтваў краіны. Важнай часткай мерапрыемства стане конкурс ганчароў “Гліна спявае”. Творчае спаборніцтва пройдзе ў пяці намінацыях. Журы давядзецца вызначыць лепшыя работы (іх аўтары прывязуць з сабой): дамашняя калекцыя, зробленыя ў дні пленэру гліняны посуд, цацка, выраб дэкаратыўна-глінянай пластыкі, а таксама выбраць пераможцу ў намінацыі “Зберажэнне і развіццё ганчарных традыцый”. Узначаліць журы доктар мастацтвазнаўства, прафесар Яўген Сахута. Вынікі конкурсу падвядуць у дзень закрыцця пленэру 16 кастрычніка.

Арганізатары – Міністэрства культуры, Беларускі саюз майстроў народнай творчасці, упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, Аршанскі райвыканкам, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур і Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть