Без рубрики

Прафілактыка атручэнняў грыбамі |

У Беларусі на пачатак верасня зарэгістравана 12 выпадкаў атручэння грыбамі (Мінск – 3, Гомельская вобласць – 2, Брэсцкая – 6, Гродзенская – 1).

Каб пазбегнуць атручэння грыбамі, спецыялісты рэкамендуюць не грэбаваць элементарнымі правіламі прафілактыкі:

збіраць толькі вядомыя грыбы (існуюць спецыяльныя даведнікі прыдатных да яды і атрутных грыбоў);

нарыхтоўваць у запас толькі маладыя грыбы;

саліць, сушыць, марынаваць кожны від грыбоў асобна;

перад адварваннем добра мыць грыбы ад часцінак пяску і глебы;

ваду пасля адварвання абавязкова зліваць.

Не рэкамендуецца:

збіраць або купляць на рынку перарослыя, вялыя, пашкоджаныя лічынкамі і цвіллю грыбы;

спрабаваць падазроныя грыбы на смак;

збіраць грыбы ўздоўж дарог;

адкладаць апрацоўку грыбоў, паколькі гэты прадукт скорапсавальны;

купляць на рынку грыбныя кансервы, герметычна закрытыя накрыўкамі ў дамашніх умовах, а таксама сухія грыбы, грыбную ікру і розныя салаты з грыбамі.

Крыніца: Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть