Плывец Віктар Стасяловіч: “На Кубак свету не паедзем. Ёсць важкая прычына”
Алімпіяда ледзь толькі паспела скончыцца, як набліжаюцца ўжо новыя спаборніцтвы. Беларускі плывец, двухразовы бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы на кароткай вадзе Віктар Стасяловіч, дзеліцца сваімі думкамі аб выступленні на Гульнях і надзеямі на чэмпіянат Еўропы.
– Як вы ацэньваеце вынікі нашых плыўцоў на Алімпійскіх гульнях?
– Мне здаецца, яны выступілі дастойна. Адзін толькі ўдзел у Алімпіядзе – гэта ўжо выдатны вынік! Не думаю, што нехта едзе на Алімпійскія гульні расслабляцца, – толькі выкладвацца на поўную.
– Тады чаму нашы плыўцы засталіся без медалёў?
– Прычын шмат. Ад вельмі вялікай канкурэнцыі да банальнай памылкі на дыстанцыі.
– На які вынік настройваецеся на Кубку свету?
– На жаль, мы ўсёй камандай прапускаем этапы Кубка свету, паколькі будзем рыхтавацца да маючага адбыцца чэмпіянату Еўропы ў Казані. Ён пройдзе ў лістападзе. Падрыхтоўка ідзе ў адпаведнасці з планам і поўным ходам. Мы павінны падысці да любых спаборніцтваў такога ўзроўню ў лепшай форме. Спадзяюся на прызавое месца.
– Наколькі добра развіта наогул плаванне ў Беларусі?
– Лічу, што нядрэнна. Хацелася б, каб больш юнакоў і дзяўчат выступала на спаборніцтвах такога ўзроўню, як чэмпіянат і Кубак краіны. Наогул наш від спорту набірае вялікую папулярнасць ва ўсім свеце, асабліва з прыходам камерцыйных спаборніцтваў і развіццём яго медыйнасці. Таму, дарэчы, ім пачынае цікавіцца ўсе больш аматараў. Іх становіцца, напэўна, столькі ж, колькі і прафесіяналаў-плыўцоў.
Кацярына НІФОНТАВА,
газета “7 дней”.