Без рубрики

Петрышэнка: заходнія санкцыі тармозяць знешні гандаль усёй СНД


Ігар Петрышэнка. Фота з архіва

24 верасня, Масква /Эдуард Півавар . Заходнія санкцыі тармозяць знешні гандаль усёй СНД. Аб гэтым заявіў журналістам віцэ-прэм’ер Беларусі Ігар Петрышэнка, каменціруючы вынікі праведзенага сёння ў Маскве пад яго старшынствам пасяджэння Эканамічнага савета СНД,

“Мы падрабязна абмеркавалі пытанне тых санкцыйных аспектаў, якія ёсць адносна краін СНД з боку калектыўнага Захаду, – сказаў Ігар Петрышэнка. – Вызначылі, што сапраўды ёсць (нягледзячы на тое, што тавараабарот у рамках Садружнасці вырас па выніках бягучага перыяду больш як на 25 працэнтаў) мультыплікатыўны эфект ад санкцыйных неабгрунтаваных мер, якія прымае калектыўны Захад, ён сапраўды ў пэўнай меры прытармажвае тыя аспекты, што звязаны ў тым ліку і са знешнім гандлем краін Садружнасці”.

Віцэ-прэм’ер адзначыў, што на пасяджэнні тэма санкцыйнага націску з боку Захаду была актуалізавана беларускім бокам. “Мы заклікалі нашых партнёраў па Садружнасці яшчэ актыўней рэалізоўваць тыя меры, аб якіх мы дамаўляліся, здымаючы і зніжаючы магчымыя бар’еры на шляху перамяшчэння тавараў”, – падкрэсліў ён.

Адказваючы на пытанне, ці рыхтуецца нейкі калектыўны адказ з боку СНД на заходнія санкцыі, Ігар Петрышэнка заявіў: “Пакуль мы ў стадыі актывізацыі нашага ўзаемадзеяння, проціпастаўлення гэтаму санкцыйнаму націску нашага інтэграцыйнага парадку дня. Можа, на наступных этапах мы падыдзем да таго, што нам неабходна будзе больш зладжана і эфектыўна рэагаваць у тым ліку і на гэтыя выклікі”.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть