Петрышэнка: вакцынацыя неабходна для эфектыўнай барацьбы з COVID-19
Ігар Петрышэнка
Навіны сюжэта
«Каранавірус: апошнія навіны»
За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1872 пацыенты з COVID-19, выпісаны 951
Богдан: цяпер для сістэмы аховы здароўя галоўнай задачай з’яўляецца вакцынацыя
4 кастрычніка, Мінск . Вакцынацыя неабходна для эфектыўнай барацьбы з COVID-19. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, які сёння наведаў гарадскую дзіцячую інфекцыйную клінічную бальніцу Мінска,
«Мы паглядзелі, як у цяперашніх умовах працуе дзіцячая інфекцыйная бальніца. Дарэчы, тут ляжаць не толькі маці з дзецьмі, якія заразіліся COVID-19. Частка ложкавага фонду перапрафілявана для лячэння дарослых. Мы цікавіліся ў пацыентаў, і многія гаварылі, што сабіраліся, але не паспелі вакцынавацца. Таму яшчэ раз хачу заклікаць усіх грамадзян нашай краіны актыўна ісці на вакцынацыю, каб зберагчы сябе, сваіх родных і блізкіх, калег. Вакцына дапаможа арганізму процістаяць вірусу», — сказаў Ігар Петрышэнка.
Ён падкрэсліў, што ў краіне цяпер дастаткова вакцын. «Мы набліжаемся да таго, каб была вакцынавана чвэрць насельніцтва. З улікам таго, што штам віруса спускаецца па ўзроставых параметрах крыху ніжэй, мы актыўна вакцынуем нашых студэнтаў. Мы прыбаўляем па колькасці вакцынуемых і будзем нарошчваць тэмпы. Будзем прымаць усе неабходныя меры для таго, каб мінімізаваць негатыўныя наступствы ад гэтай інфекцыі і, самае галоўнае, выпрацаваць калектыўны імунітэт», — адзначыў віцэ-прэм’ер.
Паводле яго слоў, для эфектыўнай барацьбы з COVID-19 трэба вакцынаваць мінімум 70-75 працэнтаў насельніцтва. «Але лепш рухацца да максімальнага ахопу, імкнуцца ахапіць вакцынацыяй 100 працэнтаў дарослага насельніцтва. Потым будзем глядзець, як вірус паводзіць сябе ў адносінах да дзяцей. Калі вакцыны, над якімі цяпер працуюць, будуць дапушчаны для вакцынацыі дзяцей, мы, як і іншыя краіны, пойдзем у гэтым напрамку», — звярнуў увагу Ігар Петрышэнка.
Акрамя таго, беларускія спецыялісты актыўна працуюць над нацыянальнай вакцынай. «Думаю, мы выйдзем на вытворчасць уласнай вакцыны ў зададзеныя тэрміны», — рэзюмаваў віцэ-прэм’ер.