Без рубрики

“Не маем права падаць!” Лукашэнка азнаёміўся з сітуацыяй у прамысловасці і прыгразіў нягоднікам, што шпіёняць для Захаду | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

23 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў 23 верасня з дакладам міністра прамысловасці Пятра Пархомчыка і курыруючага гэту сферу віцэ-прэм’ера Юрыя Назарава, .

Павышаная ўвага да гэтай сферы зразумела. Прамысловы сектар фарміруе значную частку айчыннага ВУП, паступленняў ад экспарту прадукцыі. Але галоўнае – гэта больш за дзве сотні прадпрыемстваў, на якіх працуюць дзясяткі тысяч чалавек. Ад стабільнай работы галіны ў першую чаргу залежыць дабрабыт саміх працаўнікоў і іх сем’яў.

На жаль, у апошні час менавіта шэраг буйных прамысловых прадпрыемстваў Беларусі стаў аб’ектам для заходніх санкцый – фактычна бандыцкіх дзеянняў, як іх ахарактарызаваў Аляксандр Лукашэнка.

Збеглыя апаненты за мяжой, а часам і ўнутры краіны, хоць іх і адзінкі, прадаўжаюць выступаць за новыя санкцыі і абмежаванні. Для іх у Беларусі падрыхтавалі жорсткі адказ. Першых чакае расчараванне, паколькі санкцыі толькі падганяюць працэсы імпартазамяшчэння, развіцця кааперацыі з дружалюбнымі і прагматычна настроенымі дзяржавамі, што ў перспектыве зробіць эканоміку больш моцнай і незалежнай. Другім, асабліва калі яны дэ-факта шпіёняць у інтарэсах калектыўнага Захаду, трэба будзе адказаць у адпаведнасці з законам.

Мы проста не маем права падаць!

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэтых умовах у прамысловасці краіны нельга дапусціць спаду. “Мы проста не маем права падаць! Трэба ўтрымацца на гэтым узроўні, чаго б нам ні каштавала. Я ведаю, вы ва ўрадзе прынялі шэраг рашэнняў па мінімізацыі ўздзеяння санкцый на нашу эканоміку”, – адзначыў ён.

Перш за ўсё Прэзідэнт запатрабаваў прадставіць яму аб’ектыўную ацэнку работы Міністэрства прамысловасці ў бягучым годзе і што чакаецца па вынках. “З улікам тых бандыцкіх дзеянняў у адносінах да Беларусі з боку заходніх асобных нашых партнёраў, – заўважыў кіраўнік дзяржавы. – Мяне цікавіць не толькі вытворчасць (зразумела, экспарт – гэта валюта), складскія запасы, але перш за ўсё фінансы. Як, чым дыхаюць прамысловыя прадпрыемствы, якія ўваходзяць у сферу вашай дзейнасці?”.

Нягоднікі сядуць, і надоўга

Прэзідэнт даручыў звярнуць пільную ўвагу на кадравы склад на прамысловых прадпрыемствах. “У мяне ёсць інфармацыя, што нягоднікаў некалькі там яшчэ дзе-нідзе засталося і яны ставяць перад сабой мэту праінфармаваць калектыўны Захад аб тым, як Пархомчык з Назаравым спрабуюць абысці санкцыі. Шпіёняць фактычна і здаюць інфармацыю туды”, – заявіў кіраўнік дзяржавы.

“Некалькіх мы выявілі. Сядуць, і надоўга. Гэта я адкрыта гавару. Але, тым не менш, мы іх павінны бачыць. Адзінкі, але яшчэ засталіся. І гэта не проста людзі, якія выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю. Гэта людзі, якія свядома за грошы спецслужбаў Захаду шкодзяць нашай эканоміцы, а таксама нашай дзяржаве. На гэта звярніце асаблівую ўвагу дырэктараў і самі паглядзіце за гэтымі працэсамі”, – даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Асваенне новых рынкаў і канкурэнцыя з тымі, хто “музыку заказвае”

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што міністр прамысловасці пабываў у некалькіх краінах, на розных выстаўках, дзе былі праведзены перагаворы. “Якая тут сітуацыя, асабліва на афрыканскім рынку, які мы пачалі асвойваць даўно?” – спытаў ён.

Прэзідэнт таксама нагадаў, што раней дамаўляўся са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным аб супрацоўніцтве ў пытанні развіцця прадпрыемстваў мікраэлектронікі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў што гэта вельмі неабходна. “Якая тут у нас сітуацыя? Дзякуй богу, мы захавалі гэтыя прадпрыемствы. Але, зразумела, нам трэба ў гэтых адносінах больш інтэнсіўна дабаўляць для таго, каб выйсці на канкурэнтны ўзровень з тымі, хто сёння ў свеце “музыку заказвае”, – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Асобна Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як вядзецца работа на расійскім рынку, ці ёсць якія-небудзь праблемы. “Якія праблемы ў нас у Расіі па муніцыпальных закупках, для дзяржпатрэб? Ці ёсць праблемы ў нас яшчэ, якія трэба вырашаць у прамысловасці, і як паводзяць сябе расійскія калегі пасля нашых дамоўленасцей на ўзроўні Прэзідэнта і ўрада?” – абазначыў пытанні беларускі лідар.

Пра ўсё гэта міністр прамысловасці Беларусі Пётр Пархомчык падрабязна расказаў журналістам пасля сустрэчы. Добрымі тэмпамі развіваецца супрацоўніцтва з Расіяй, цікавасць да беларускай прадукцыі і канкрэтныя напрацоўкі па пастаўках ёсць у шэрагу расійскіх рэгіёнаў.

Асвойваюцца і новыя рынкі. У іх ліку – на афрыканскім кантыненце – Зімбабвэ. Па выніках мінулага года гэта каля 800 адзінак рознай тэхнікі на $30 млн. У бягучым годзе пастаўкі тэхнікі плануецца падвоіць.

У Еўропе адзін з важных партнёраў – Сербія. Пётр Пархомчык гэтымі днямі пабываў там на міжнароднай выстаўцы, сустракаўся з вялікай групай міністраў, і таксама прадметна абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з пашырэннем разнастайнай айчыннай прадукцыі. Гэта як традыцыйная беларуская тэхніка – трактары, камбайны, так і электратранспарт, пажарныя машыны. Апошнія, дарэчы, асабліва актуальны для многіх еўрапейскіх краін, у тым ліку прыхільнікаў санкцый. “Гараць амаль усе”, – заўважыў міністр.

Мінпрам абяцае здзіўляць

Прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці працуюць над тым, каб справіцца з санкцыйным націскам, расказаў журналістам Пётр Пархомчык: “Так, непрыемна ўсё тое, што робяць еўрапейскія краіны ў частцы нашых прамысловых прадпрыемстваў. Але гэта якраз штуршок і магчымасць нашым прадпрыемствам паглядзець на пытанні імпартазамяшчэння, тэхнічных рашэнняў. Інакш кажучы, знайсці замену камплектуючых ад тых, хто кінуў нам пэўны выклік”.

“Сёння нашы канструктарскія школы вырашаюць такія задачы. Не хацелася б раскрываць цяпер нашы тэхнічныя планы, але мы будзем здзіўляць – і вас, і грамадскасць, – заявіў міністр. – Няма ніякага сумнення, што з гэтымі санкцыямі прамысловыя прадпрыемствы Беларусі справяцца”.

Сітуацыю ў цэлым у прамысловасці міністр ахарактарызаваў як кіруемую. Паводле слоў Пятра Пархомчыка, за 9 месяцаў бягучага года прадпрыемствы галіны выканалі ўсе паказчыкі, пры гэтым дэманструючы вельмі высокія тэмпы росту экспарту прадукцыі – амаль 139 працэнтаў. “Прэзідэнтам было дадзена даручэнне: нягледзячы на ўсе складанасці бягучага моманту, захаваць аб’ёмы вытворчасці, экспарту на ўзроўні таго, што дасягнута па выніках 6 месяцаў. Гэта значыць мы фактычна за другое паўгоддзе павінны падвоіць вынікі прамысловых прадпрыемстваў Беларусі. У нас няма ніякіх сумненняў, што мы з пастаўленай задачай справімся”, – лічыць кіраўнік Мінпрама.

Забастоўкі ёсць толькі ў Telegram-каналах і галовах іх аўтараў

Пётр Пархомчык падкрэсліў, што абстаноўка на прадпрыемствах дзелавая, яны працуюць у штатным рэжыме. А звесткі аб нейкіх забастоўках, паводле яго слоў, ёсць толькі ў асобных Telegram-каналах.

Сярэдняя зарплата па Мінпраме вагаецца ад Br1350 до 1400. “Да канца года яна будзе ў межах Br1400-1450, інакш кажучы, нязначна прырасце”, – адзначыў Пётр Пархомчык.

Важнымі фактарамі для работнікаў, акрамя памераў зарплаты, міністр лічыць своечасовасць яе выплаты, важкі сацыяльны пакет. “Думаю, што гэтаму пакету могуць пазайздросціць любыя суб’екты гаспадарання – і расійскія, і іншыя замежныя. Таму што вельмі вялікая ідзе дапамога ў розных напрамках. Гэта і для моладзі, якая можа атрымаць сродкі для будаўніцтва кватэры. Гэта і ў галіне аздараўлення. І плюс яшчэ шэраг пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай, навучаннем. Гэта ўсё робіцца за кошт прадпрыемстваў”, – звярнуў увагу кіраўнік Мінпрама.

Што датычыцца прадпрыемстваў, якія трапілі пад санкцыі, то Прэзідэнт асобна ўказаў на тое, што іх работнікі ні ў якім разе не павінны пацярпець. Як праінфармаваў міністр, пэўныя крокі для дадатковай абароны супрацоўнікаў ужо зроблены: “Я не буду называць суму, але ўрадам прыняты адпаведныя дакументы, прыняты дарожныя карты. І гэтыя прадпрыемствы атрымалі танныя сродкі для вырашэння гэтых пытанняў”.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть