Без рубрики

“Настаўнік, перад імем тваім”: у НББ прэзентавалі тэматычную выставу


Фота з архіва

4 кастрычніка, Брэст . Тэматычную выставу “Настаўнік, перад імем тваім” прэзентавалі ў зале дакументаў міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

“Спакон веку прафесія настаўніка лічылася адной з самых важных у жыцці любога грамадства, паколькі педагогі выконваюць асаблівую грамадзянскую місію – выхаванне маладога пакалення. Якім будзе гэта пакаленне, якія дзяржаўныя асновы падтрымае, як будзе адносіцца да старэйшых – усё гэта шмат у чым залежыць ад настаўнікаў. Іх веды і вопыт, пераемнасць традыцый і наватарства пакладзены ў аснову кожнай школы”, – падкрэслілі арганізатары.

Выстава налічвае каля 60 дакументаў на англійскай, рускай і беларускай мовах, сярод якіх кнігі, перыядычныя выданні, буклеты. Значную частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, МАП). Прадстаўленыя на выставе матэрыялы азнаёмяць чытача з выданнямі, у якіх раскрываецца сутнасць прафесіі настаўніка, разглядаецца роля педагога ў развіцці чалавека і грамадства.

Выставачны праект складаецца з тэматычных раздзелаў: “Настаўнік і яго роля ў выхаванні і адукацыі”, “Гісторыя педагогікі”, “Дзейнасць вялікіх педагогаў свету” і “Педагагічная адукацыя: нацыянальны і міжнародны вопыт”.

“Гэта цудоўная магчымасць звярнуць увагу на праблемы настаўнікаў на нацыянальным і сусветным узроўнях, прааналізаваць поспехі педагогаў у міжнародным кантэксце. Выстава адрасуецца вучоным і спецыялістам у галіне адукацыі, выкладчыкам ВНУ, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і агульнаадукацыйных школ, аспірантам, а таксама ўсім, хто цікавіцца сучаснымі праблемамі развіцця адукацыі”, – адзначылі ва ўстанове.

Экспазіцыя будзе працаваць па 9 лістапада.

Дзень настаўніка быў заснаваны ЮНЕСКА ў 1994 годзе і штогод адзначаецца больш як у 100 краінах свету.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть