Без рубрики

Нацыянальны аэрапорт Мінск завяршыў падрыхтоўку да работы ў асенне-зімовы перыяд


Фота з архіва

19 кастрычніка, Мінск . Нацыянальны аэрапорт Мінск завяршыў падрыхтоўку персаналу, авіяцыйнай і наземнай тэхнікі, аб’ектаў інфраструктуры аэрапорта да работы ў асенне-зімовы перыяд, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе паветранай гавані.

“Штогадовая праверка праводзіцца комплексна ў мэтах забеспячэння бяспекі палётаў і бесперабойнай работы ўсіх службаў паветранай гавані ў зімовых умовах і пачынаецца задоўга да надыходу зімы. У ходзе праверкі былі ацэнены тэхнічнае аснашчэнне, эксплуатацыйная гатоўнасць тэхналагічнага і пажарна-тэхнічнага абсталявання, узлётна-пасадачнай паласы і перонаў, камунікацыйных сродкаў, аэрадромнай тэхнікі і абсталявання для наземнага абслугоўвання паветраных суднаў, правераны навыкі і веды асабістага складу. Асаблівую ўвагу ўдзялілі падрыхтоўцы спецтэхнікі, якая будзе задзейнічана гэтай зімой ва ўборцы аэрадромнай тэрыторыі ад снегу і лёду”, – расказалі ў прэс-службе.

У Цэнтры тэхабслугоўвання і рамонту праведзена сезоннае абслугоўванне ўсіх транспартных сродкаў прадпрыемства, уключаючы сродкі пероннай механізацыі. Увесь транспарт дапушчаны да эксплуатацыі ў асенне-зімовы перыяд. Таксама правераны крыніцы электрасілкавання і электразасцерагальныя сродкі, аварыйна-выратавальнае і сігнальнае абсталяванне.

Важная роля ў ходзе падрыхтоўчых работ да зімовых умоў была адведзена пытанням павышэння камфортнасці знаходжання пасажыраў у аэрапорце. У прыватнасці, праведзены мерапрыемствы па захаванні цеплавога рэжыму ў пасажырскім тэрмінале, забеспячэнні бесперабойнай работы святло- і цепласістэм.

Зімой у мінскім аэрапорце прымаюцца дадатковыя меры для захавання рэгулярнасці і бяспекі выканання палётаў. Так, у неабходным аб’ёме нарыхтаваны антыгалалёдныя рэагенты і пясок для апрацоўкі штучных пакрыццяў лётнага поля, забяспечаны неабходны запас расходных матэрыялаў і запчастак для эксплуатацыі тэхнікі і абсталявання.

Акрамя таго, праведзена пажарна-тэхнічнае абследаванне аэравакзальнага комплексу і аэрадрома Орша, падрыхтаваны сістэмы пажарнай аўтаматыкі да эксплуатацыі ў надыходзячы сезон. Персанал, задзейнічаны ў абслугоўванні пасажыраў і паветраных суднаў, прайшоў сезоннае абучэнне, паўторныя інструктажы і шэраг дадатковых трэніровак, звязаных з работай у зімовы перыяд.

“Усе мерапрыемствы, намечаныя комплексным планам падрыхтоўкі аэрапорта да работы ў асенне-зімовы перыяд, выкананы ў поўным аб’ёме і з належнай якасцю. Службы аэрапорта прадэманстравалі гатоўнасць да надыходзячага сезона”, – запэўнілі ў прэс-службе.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть