Без рубрики

Метал на БУТБ патаннеў амаль на чвэрць


Фота БУТБ

4 кастрычніка, Мінск . Метал на Беларускай універсальнай таварнай біржы патаннеў амаль на чвэрць, паведаміў прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Згодна з аналітычным аглядам, падрыхтаваным Беларускай універсальнай таварнай біржай, за ліпень-верасень кошт чорнага металапракату на ўнутраным рынку істотна знізіўся. У прыватнасці, у жніўні ў параўнанні з ліпенем стальны пракат патаннеў на 3-11 працэнтаў, а ў верасні – яшчэ на 8 працэнтаў. Пры гэтым найбольшы спад біржавых каціровак па выніках апошніх трох месяцаў быў зафіксаваны па ліставой сталі і трубах – у сярэднім на 20-25 працэнтаў. У той жа час цэны на арматуру знізіліся на 15 працэнтаў, а на вугалок і швелер – на 10 працэнтаў.

“Такая дынаміка поўнасцю адпавядае тэндэнцыям сусветнага рынку, дзе пасля працяглага росту цэны на метал плаўна пайшлі ўніз. Перш за ўсё гэта звязана з невысокім попытам з боку прамысловых і будаўнічых прадпрыемстваў, паколькі многія з іх у канцы лета закупілі значныя партыі металу і пакуль не маюць патрэбы ў новых пастаўках. Да таго ж азіяцкія краіны не спяшаюцца адмяняць лакдаўны, уведзеныя яшчэ ў самым пачатку пандэміі каранавіруса, што таксама садзейнічае зніжэнню сусветных каціровак”, – адзначыў Раман Яніў.

Акрамя таго, на думку біржавых аналітыкаў, значны ўплыў на цэнавую кан’юнктуру ў Беларусі аказала сітуацыя ў Расіі – асноўным пастаўшчыку металу для айчыннага прамысловага сектара. “Для забеспячэння нармальнай загрузкі вытворчых магутнасцей значныя расійскія металургічныя кампаніі і металатрэйдары ўжо некаторы час рэалізуюць стальны пракат па зніжаных цэнах, тым самым вымушаючы больш дробных ігракоў прымяняць аналагічную цэнавую палітыку. Як вынік, у трэцім квартале непакрыты ліставы пракат і стальныя трубы страцілі каля 20-25 працэнтаў кошту, цэны на арматуру і стальныя бэлькі знізіліся на 15-20 працэнтаў, а вугалок і швелер патаннелі на 10-12 працэнтаў. Падобную дынаміку можна назіраць і на беларускім біржавым рынку, дзе на долю расійскага металу прыпадае больш за палавіну ад агульнага аб’ёму рэалізацыі”, – звярнуў увагу прэс-сакратар.

Як лічаць на біржы, далейшыя цэны, з аднаго боку, будуць залежаць ад дынамікі попыту на металапрадукцыю (а ён цяпер паўсюдна нізкі), а з другога – ад аб’ёму прапанавання, якое ў пэўных сегментах рынку з-за аб’ектыўных прычын пакуль абмежавана. “Напрыклад, тарыфы ў сферы кантэйнерных перавозак цяпер у некалькі разоў перавышаюць сярэдні ўзровень за апошнія 5 гадоў, а з-за праблем з энергазабеспячэннем спыняюць работу ферасплаўныя заводы і скарачаецца вытворчасць алюмінію і крэмнію, – растлумачыў Раман Яніў. – Такім чынам, названыя фактары будуць перашкаджаць рэзкаму спаду кошту металапракату, прынамсі на працягу бліжэйшых некалькіх месяцаў. Для беларускіх спажыўцоў гэта азначае, што нават калі цэны на такую прадукцыю прадоўжаць рух па сыходнай траекторыі, то тэмп іх зніжэння, хутчэй за ўсё, запаволіцца”.

ААТ “Беларуская ўніверсальная таварная біржа” створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ – адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы – садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть