Без рубрики

Макей: Беларусь была і застаецца актыўным удзельнікам інтэграцыйных аб’яднанняў

14 кастрычніка, Мінск . Беларусь была і застаецца актыўным удзельнікам рэгіянальных інтэграцыйных аб’яднанняў. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў,

Уладзімір Макей адзначыў, што ў гэтым годзе праходзіць ужо другое пасяджэнне СМЗС СНД. Мерапрыемства праходзіць у вочным фармаце. “Гэта дае нам магчымасць грунтоўна і канфідэнцыяльна абмяняцца меркаваннямі па самых сур’ёзных тэмах”, – заявіў міністр.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяркуюць актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня і ўзаемадзеяння ў СНД.

“Год старшынства Беларусі падыходзіць да завяршэння. Беларускі бок прыклаў максімум намаганняў для рэалізацыі канцэпцыі старшынства і плана мерапрыемстваў. Нягледзячы на вядомыя складанасці, паспяхова праведзены ўсе запланаваныя пасяджэнні органаў СНД”, – дадаў Уладзімір Макей.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть