Лукашэнку насцярожваюць спекуляцыі на тэме COVID-19 у палітычных і эканамічных мэтах | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА
Аляксандр Лукашэнка
Навіны сюжэта
“Каранавірус: апошнія навіны”
Вядзецца работа па ўнясенні даных аб вакцынацыі ў Беларусі ў дадатак “Падарожнічаю без COVID-19”
Вучоныя знайшлі новы спосаб прагназаваць цяжкі ход COVID-19
19 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па эпідэміялагічнай сітуацыі і прымаемых мерах па процідзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі выказаў насцярожанасць наконт спекуляцый на тэме COVID-19 у палітычных і эканамічных мэтах,
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу ўдзельнікаў нарады на вельмі сур’ёзнае пытанне – выкарыстанне чарговага ўздыму захваральнасці на каранавірусную інфекцыю для эканамічнага і палітычнага аслаблення асобных краін. “Тое, што эканамічна гэта ўсё выкарыстоўваецца дзяржавамі, сёння ўжо не аспрэчваецца. Моцныя дзяржавы хочуць знішчыць сваіх канкурэнтаў. Моцныя дзяржавы – такія, дапусцім, як Злучаныя Штаты Амерыкі, Еўрапейскі саюз. Заўсёды патрэбны рынкі. Таму калі мы спынім свае прадпрыемствы, гэта будзе добра для іх”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
“Эканамічная вайна ідзе ў сусветным маштабе. І самыя слабыя дзяржавы эканамічна могуць загінуць. З майго пункту гледжання, хутчэй за ўсё, загінуць”, – лічыць Прэзідэнт.
Акрамя таго, вялікую насцярожанасць кіраўніка дзяржавы выклікае выкарыстанне тэматыкі захваральнасці на COVID-19 у палітычных мэтах. “Кавід у першае прышэсце, вы памятаеце, выкарыстоўваўся палітычна, і мы якраз падпалі пад гэта – у нас была электаральная кампанія. Самым галоўным трыгерам быў кавід. Каму гэта незразумела? Пачынаецца палітычны шантаж і выкарыстанне вось у гэту хвалю. І нам пажадана хутчэй прайсці і вытрымаць у гэты складаны час”, – адзначыў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў цяперашняй сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі не бачыць ніякай катастрофы і падзяляе асцярожны аптымізм спецыялістаў на месцах, якія гавораць аб намечаным некаторым зніжэнні тэмпаў захваральнасці.