Без рубрики

Лукашэнка: зверагадоўчая галіна павінна не прасіць бюджэтных грошай, а прыносіць стабільны даход | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

8 кастрычніка, Мінск . Зверагадоўчая галіна павінна не прасіць бюджэтных грошай, а прыносіць стабільны даход. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў,

На долю звераферм Белкаапсаюза прыпадае больш за 90 працэнтаў ад рэспубліканскай вытворчасці. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў апошнія гады зроблена нямала ў гэтай сферы, укладзены рэсурсы і, нягледзячы на спецыфіку рынку, ёсць пэўны вынік.

“Валерый Мікалаевіч Іваноў (былы старшыня Белкаапсаюза. – Заўвага ) з-за сваёй аграрнай накіраванасці ўдзяляў зверагадоўлі павышаную ўвагу. Гэта відаць па Агурбаш”, – заявіў Прэзідэнт.

У мінулым годзе з улікам пандэміі сусветны пушны і мехавы рынак апынуўся ў чарговым крызісе. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, як у Даніі на фоне гэтага загубілі 10 млн норак (з 17 млн асобін у краіне). Потым аказалася, што выйшла памылка. “Чаму не занялі рынак? Залатое дно. Потым рынак ужо разбалансавалі ў выніку такіх ідыёцкіх рашэнняў палітыкаў. Таму згодна з маім распараджэннем пад гарантыі ўрада вам былі выдзелены крэдытныя рэсурсы для аздараўлення зверагадоўчых гаспадарак. Па сутнасці, проста для іх захавання ва ўмовах поўнага спынення продажаў прадукцыі”, – растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

“У далейшым работа павінна быць арганізавана так, каб гэта сфера больш не прасіла бюджэтных грошай, а прыносіла стабільны даход. Да гэтага будзе асаблівая ўвага і кантроль. Думаю, новы кіраўнік разумее, што без строгай тэхналагічнай і вытворчай дысцыпліны нічога не атрымаецца”, – падкрэсліў Прэзідэнт.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть