Лукашэнка запатрабаваў не дапусціць спаду ў прамысловасці і папярэдзіў працуючых на Захад шпіёнаў | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА
23 верасня, Мінск . У прамысловасці краіны нельга дапусціць спаду. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра прамысловасці Пятра Пархомчыка і віцэ-прэм’ера Юрыя Назарава, які курыруе гэту сферу,
“Мы проста не маем права падаць. Трэба ўтрымацца на гэтым узроўні, чаго б нам ні каштавала. Я ведаю, вы ва ўрадзе прынялі шэраг рашэнняў па мінімізацыі ўздзеяння санкцый на нашу эканоміку. Але паглядзіце на сваіх супрацоўнікаў на прадпрыемствах. У мяне ёсць інфармацыя, што нягоднікаў некалькі там яшчэ дзе-нідзе засталося і яны ставяць перад сабой мэту праінфармаваць калектыўны Захад аб тым, як Пархомчык з Назаравым спрабуюць абысці санкцыі. Шпіёняць фактычна і здаюць інфармацыю туды”, – заявіў кіраўнік дзяржавы.
“Некалькіх мы выявілі. Сядуць, і надоўга. Гэта я адкрыта гавару. Але, тым не менш, мы іх павінны бачыць. Адзінкі, але яшчэ засталіся. І гэта не проста людзі, якія выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю. Гэта людзі, якія свядома за грошы спецслужбаў Захаду шкодзяць нашай эканоміцы, а таксама нашай дзяржаве. На гэта звярніце асаблівую ўвагу дырэктараў і самі паглядзіце за гэтымі працэсамі”, – даручыў Аляксандр Лукашэнка.