Без рубрики

Лукашэнка разлічвае на развіццё супрацоўніцтва з Іспаніяй у перспектыўных галінах | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

12 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іспаніі Філіпа VI і жыхароў гэтай краіны з Днём іспанскай нацыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

“Такія святы адзначаюцца ўздымам патрыятызму, гонару за Радзіму, яе гісторыю, культуру, выдатных дзеячаў. Менавіта любоў да сваёй краіны, вера ў сілу адзінства нацыі, адданасць завешчаным продкамі каштоўнасцям з’яўляюцца духоўнай асновай існавання кожнага народа”, – гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць Філіпу VI за шматгадовую дапамогу ў аздараўленні на тэрыторыі гасціннай Іспаніі беларускіх дзяцей, якія пацярпелі ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. “Шчыра спадзяюся на магчымасць развіцця супрацоўніцтва ў гэтым, а таксама ў іншых напрамках, дзе мы ўжо дабіліся немалых поспехаў”, – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть