Без рубрики

Лукашэнка раскрыў некаторыя падрабязнасці правядзення спецыяльнай аперацыі КДБ | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

1 кастрычніка, Мінск . Нарада Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта пачалася з мінуты маўчання ў памяць аб загінулым супрацоўніку КДБ,

“Дзень сумны сёння (сёння ў Мінску праходзіць развітанне з загінулым супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком. – Заўвага ). Я аб гэтым скажу пазней. Гэта якраз упісваецца ў тую тэму, якую мы будзем абмяркоўваць”, – сказаў кіраўнік дзяржавы ў пачатку мерапрыемства.

Аляксандр Лукашэнка раскрыў некаторыя падрабязнасці здарэння, якое адбылося 28 верасня, калі ў адной з кватэр у Мінску пры правядзенні спецыяльнай аперацыі быў застрэлены супрацоўнік КДБ.

“Калі хлопцы зайшлі, як мне далажылі, Дзіма апярэдзіў іншых, фактычна прыкрываючы групу, забег у кватэру першы. Хлопцы папярэдзілі – яны ўбачылі чалавека са зброяй, літаральна некалькі секунд і, як звычайна: “Зброю на падлогу!” Замест гэтага нягоднік страляе ў Дзмітрыя. У самае сэрца трапіў. І паміраючы, ён расстрэльвае з двух выстралаў (трэці ўжо не змог зрабіць) гэтага забойцу”, – расказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што ведае аб папроках, якія гучаць, напрыклад, у сродках масавай інфармацыі, наконт таго, што супрацоўнікі сілавога блока пры правядзенні гэтага мерапрыемства былі без сродкаў спецабароны, без бронекамізэлек. “Гэта і было першае пытанне, якое я задаў Тэртэлю (старшыні КДБ. – Заўвага ), як толькі мне далажылі праз некалькіх хвілін аб гэтым здарэнні. Чаму супрацоўнікі былі без сродкаў спецабароны? Іх можна за гэта асуджаць. Гэта была іх ініцыятыва”, – растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, такім чынам байцы не хацелі хваляваць людзей, якія дрэнна рэагуюць на з’яўленне на вуліцах супрацоўнікаў у поўнай экіпіроўцы. Таму праверкі, у ходзе якіх яны адпрацоўвалі аператыўную інфармацыю, вяліся ў цывільным адзенні. “Так, міліцыя прысутнічала, у форме некалькі чалавек, участковы. Лішніх людзей там не было, каб не напружваць грамадства”, – адзначыў Прэзідэнт.

“Што на гэта сказаць? Цяжка іх за гэта асудзіць. Проста хлопцы не хацелі лішні раз, як яны кажуць, свяціцца, абараняючы людзей”, – дадаў ён.

Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу, што ў той дзень супрацоўнікі сілавога блока не праводзілі нейкую сур’ёзную спецаперацыю. “Байцы адпрацоўвалі велізарны раён па аператыўнай інфармацыі, атрыманай раней, на прадмет прыналежнасці асобных людзей да замаху на тэрарызм”, – падкрэсліў ён.

Работа вялася з самай раніцы, і да часу інцыдэнту (да 14.00) было затрымана нямала людзей. “Яны цяпер даюць паказанні. Мы цяпер іх усіх вам пакажам. Яны бірку напісалі – “Рабочы рух”. Вось гэтых “рухавікоў” мы пачалі паказваць і будзем усіх іх вам выкладваць, каб вы зразумелі, што гэта за “рабочы” рух”, – заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Кватэра, куды прыйшла група супрацоўнікаў і ў іх ліку Дзмітрый Федасюк, таксама была сярод адрасоў, якія належалі адпрацоўцы. “У час работы (групы сілавікоў, у якой знаходзіўся і Дзмітрый Федасюк. – Заўвага ) з дзяжурнай часці праінфармавалі, маўляў, там, дзе вы працуеце, патэлефанавалі з кватэры, просяць дапамогі, нешта там здарылася. Цяпер мы можам меркаваць, чаму адбыўся той званок. Ну, хлопцы паглядзелі, што і гэты адрас ёсць, просяць аб дапамозе, нешта там здарылася. І яны як добрыя славяне, добрыя беларусы рынуліся туды, да гэтай кватэры. Стукаюць – ніхто не адкрывае. Паступіў другі званок аб дапамозе ў гэты ж аддзел міліцыі”, – расказаў Прэзідэнт. Ён удакладніў, што адным з тых, хто тэлефанаваў, быў мужчына, другім – жанчына.

Далейшыя падзеі можна было ўбачыць на відэазапісе. “Узломліваюцца дзверы, людзі заходзяць, каб дапамагчы, нягоднікам дапамагчы, якія патэлефанавалі з гэтай кватэры, – апісаў тое, што адбывалася, кіраўнік дзяржавы. – А тое, што яны (тыя, хто тэлефанаваў з просьбай аб дапамозе, а на самай справе, як відаць з відэа, рыхтавалі зброю і вялі здымку. – Заўвага ) у гэты час рабілі, вы таксама бачылі”.

“Яны рыхтаваліся да здымкі. Ніхто не збіраўся там гінуць. Трэба было паказаць здымку, і ў рэальным рэжыме часу (гэта таксама ўжо вядома) яны трансліравалі туды, у Польшчу, Амерыку гэтыя кадры”, – растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што кватэра, дзе разгортваліся падзеі, адпрацоўвалася ў планавым парадку разам з іншымі ў гэты дзень. Больш таго, яна не належала ні таму злачынцу, які страляў у супрацоўніка КДБ, ні яго жонцы. “Гэта была кватэра брата гэтай жонкі, якая там здымала. І сёння абсалютна дакладна нам вядома, што гэта не проста актыўны ўдзельнік пратэснага, як мы мякка кажам, а самы сапраўдны ўдзельнік мяцяжу, у тым ліку і гэты айцішнік”, – сказаў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, атрыманы вельмі вялікі масіў інфармацыі, які сведчыць, што падрыхтоўка да правакацыі вялася загадзя. “Зразумела, што рыхтаваліся. Хутчэй за ўсё, калі ішлі праверкі, яны адзін аднаму патэлефанавалі (яны ж там чацяцца), што вось, глядзіце… Таму яны рыхтаваліся, яны былі папярэджаны ўжо”, – падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што не трэба рабіць паспешных вывадаў аб падзеях 28 верасня: “Трэба супакоіцца і перастаць посціцца на гэту тэму. Асабліва даваць якія-небудзь ацэнкі”.

“Вядома, кропкі над “і” расставіць следства. Магчыма, рана сёння даваць нейкія ацэнкі і нашым суайчыннікам, і грамадзянам за межамі нашай краіны, абапіраючыся толькі на кадры ў інтэрнэце. Зразумела, у рамках следства, можа, і гэта нельга было паказваць. Але тым не менш людзям трэба паказаць, хто ёсць хто”, – адзначыў Прэзідэнт.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть