Лукашэнка пра санкцыі: простыя сем’і не павінны пацярпець з-за збеглых здраднікаў і іх заходніх куратараў | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА
У час нарады
7 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе прыняць усе меры, каб простыя сем’і і працоўныя калектывы не пацярпелі ў выніку заходніх санкцый. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе аб процідзеянні санкцыйным мерам,
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што раней было вырашана з перыядычнасцю раз у квартал, а калі трэба, то і часцей, сустракацца з урадам для абмеркавання пытанняў работы эканомікі.
“Нам трэба зрабіць усё, каб простыя сем’і і працоўныя калектывы ні ў якім разе не пацярпелі з-за нашых збеглых здраднікаў і іх заходніх спонсараў-куратараў. Якія бегаюць па Еўропе і Амерыцы і вымольваюць санкцыі супраць Беларусі”, – падкрэсліў беларускі лідар.
“Сёння ўжо ніхто не сумняваецца, што асноўнай мэтай гэтага ашалелага шантажу з’яўляецца не барацьба за нейкія міфічныя правы чалавека”, – акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, мэта санкцый – устараніць прамых канкурэнтаў, разбурыць і разваліць ключавыя прадпрыемствы, удушыць у канчатковым выніку эканоміку Беларусі. “І, калі гаварыць адкрытым тэкстам, праз закрыццё заводаў і масавае беспрацоўе загнаць людзей у галечу, а ў лепшым выпадку – вывесці іх на вуліцы. Мы гэтага дапусціць не можам і не дапусцім”, – звярнуў увагу Прэзідэнт.