Без рубрики

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з днём нараджэння | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы Прэзідэнта РФ

7 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

“З вашай стваральнай дзяржаўнай дзейнасцю і беззапаветным служэннем Айчыне непарыўна звязаны абарона нацыянальных інтарэсаў, умацаванне і павышэнне патэнцыялу, ролі і ўплыву Расіі на міжнароднай арэне, стварэнне ўмоў для паступальнага росту эканомікі і дабрабыту расійскіх грамадзян”, – гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што пільная ўвага, якую Уладзімір Пуцін удзяляе беларуска-расійскім інтэграцыйным працэсам, будзе і ў далейшым садзейнічаць развіццю двухбаковага шматпланавага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы, умацаванню праверанай часам братэрскай дружбы паміж двума народамі.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў свайму расійскаму калегу моцнага здароўя, бадзёрасці духу, паспяховага ажыццяўлення ўсіх планаў і пачынанняў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть