Без рубрики

Лукашэнка падтрымае будаўніцтва новага корпуса для Мінскай абласной бальніцы, але з агаворкай | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Аляксандр Лукашэнка ў час размовы

20 кастрычніка, Мінск . Праект новага корпуса Мінскай абласной клінічнай бальніцы павінен быць функцыянальным і без празмернасцей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час размовы з работнікамі гэтай установы,

Як расказалі Прэзідэнту ў працоўным калектыве, праблему будаўніцтва новага корпуса абласной бальніцы спрабуюць вырашыць 10 гадоў. Цяперашні ж будынак клінікі пабудаваны ў 1975 годзе.

“Мне далажылі аб гэтым праекце. Я галоўнаму ўрачу і міністру гаварыў: павінна быць усё аптымальна і функцыянальна. На чым нельга эканоміць – на медыцынскім абсталяванні, – адказаў Аляксандр Лукашэнка. – Бачу ў вас празмернасці ў гэтым праекце”.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў: праект, хутчэй за ўсё, будзе падтрыманы. Тым больш фінансавую дапамогу акажа Кітай. “Але адразу глядзіце, дзе што падрэзаць: лішніх грошай няма. І нават калі яны ёсць, іх трэба траціць на медыцынскае абсталяванне, лякарствы, навуку, укладаць у таленавітых урачоў, а не проста будаваць сцены”, – заявіў беларускі лідар.

У цэлым жа кіраўнік дзяржавы лічыць, што неабходна вельмі выверана падыходзіць да будаўніцтва новых школ і бальніц: лепш гэтыя грошы накіраваць на зарплаты настаўнікаў і медыцынскіх работнікаў. “Гэта не таму, што мы перастанем фінансаваць высокатэхналагічнае абсталяванне і не будзем будаваць. Але трэба крыху скараціцца, а калі і будаваць, то вельмі-вельмі аптымальна, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. – А сэканомленыя грошы мы лепш у зарплату людзям аддадзім. Мы размахнуліся – культурныя аб’екты, адукацыі аб’екты, аховы здароўя аб’екты, – а сярэдні, малодшы персанал, нават урачоў трымаем на “галодным пайку”. Таму не трэба нам размахвацца”.

Прэзідэнт расказаў, як у свой час у Мінску планавалася пабудаваць вялікую клініку. У выніку пад сталічныя патрэбы былі аддадзены будынкі Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра, а ён атрымаў прапіску ў Ждановічах. “Горад задаволены. Мы пабудавалі ў тры разы танней і абсалютна функцыянальную. Гэта быў вопыт будаўніцтва аптымальнай, без лішняга квадратнага метра бальніцы. Вось такі праект павінен быць і тут. І не на $150 млн – за гэтыя грошы можна дзве бальніцы аснасціць”, – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася, сёння магутнасць Мінскай абласной клінічнай бальніцы 947 ложкаў. З іх 410 – тэрапеўтычнага профілю, 500 – хірургічнага, 37 – рэанімацыйнага. Як далажыў Прэзідэнту галоўны ўрач установы Аляксандр Лінкевіч, у клініцы ёсць дэфіцыт плошчаў, таму частка аддзяленняў для дарослых знаходзіцца ў дзіцячай абласной бальніцы. Будаўніцтвам новага корпуса плануюць вырашыць гэту праблему. Акрамя таго, у новым будынку хочуць пашырыць рэанімацыйны профіль.

Прэзідэнт падкрэсліў: у гэтым пытанні трэба зыходзіць з практычнай неабходнасці. Часам жа атрымліваецца, што нават існуючы фонд ніколі не бывае загружаны поўнасцю. “Ва ўрачоў ёсць такая “хвароба”: каб пабольш (ложкаў. – Заўвага ), пасвабадней, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Таму калі размова ідзе аб новым корпусе (вы ж там хочаце пабудаваць больш за дзясятак аперацыйных), у мяне адразу пытанне: а ці можам мы абысціся меншай колькасцю? Не таму, што дорага і іншае. Вядома, калі трэба 10, павінна быць 10. Але калі можна абысціся пяццю, значыць, тады трэба абыходзіцца пяццю”.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть