Лукашэнка: мы не настолькі неразумныя, каб праводзіць зачысткі па ўсіх франтах, будзем працаваць кропкава | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА
1 кастрычніка, Мінск . З дапамогай спецслужбаў і іншых падраздзяленняў сілавога блока ў Беларусі будуць кропкава адпрацоўваць розных людзей, каб разабрацца з кожным нягоднікам. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта,
Прэзідэнт згадаў аб існаванні пункта гледжання, што забойства супрацоўніка КДБ стане падставай для правядзення зачыстак па ўсім фронце. “Слухайце, мы не настолькі неразумныя, каб у сучасных умовах хадзіць франтамі. Таму што, калі мы пойдзем фронтам (мы і гэта ўмеем рабіць), пацярпець могуць невінаватыя людзі. Калі ідзеш фронтам, могуць папасціся людзі, якія абсалютна не маюць дачынення да гэтых спраў”, – растлумачыў кіраўнік дзяржавы.
“Таму хачу яшчэ раз удакладніць сваю пазіцыю: мы кропкава, акуратна, з дапамогай спецслужбаў і іншых падраздзяленняў МУС будзем адпрацоўваць розных людзей, розныя арганізацыі і розныя варыянты. У нас хопіць розуму, каб кропкава разабрацца з кожным нягоднікам”, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, работа па выяўленні такіх асоб вядзецца па ўсіх напрамках, пачынаючы з тых, хто чаціцца і посціцца. “Ужо некалькі соцень сядзяць (Акрэсціна свабоднае), цяпер там знаходзяцца. Усё расказваюць, – адзначыў Прэзідэнт. – Вы некалькі экзэмпляраў бачылі, іх будзе ўсё больш і больш на экранах тэлевізараў, мы пакажам хто ёсць хто. І Сергяенка правільна сказаў: не трэба нічога выключаць з гэтых чатаў і іншае – позна. Усе акаўнты ў нас на руках. Мы бачым, хто чаго варты. І калі нягоднікі тыпу цапкал і іншых думаюць, што мы іх не дастанем за мяжой, яны памыляюцца. Мы ім не даруем гібель гэтага хлопца”, – падкрэсліў беларускі лідар.