Лукашэнка: мы жылі без Еўрасаюза і яшчэ шмат гадоў пражывём | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА
Фота з архіва
4 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў Беларусі дастаткова партнёраў і сяброў у свеце, каб абысціся без Еўрасаюза. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв’ю тэлекампаніі CNN, .
“Слухайце, мы жылі без Еўрапейскага саюза і яшчэ шмат гадоў пражывём. Акрамя вас свет велізарны. Няхай ён цесны, але ён велізарны. І тое, што нам трэба прадаць (галоўнае пытанне – прадаць тое, што мы вырабляем), усё элементарна можа спажыць Расія. Адна Расія. А ў нас яшчэ ёсць паўтарамільярдны Кітай – нашы сябры. Мы там прададзім яшчэ нешта”, – заявіў беларускі лідар.
“Мы прададзім у Турцыі, Іране, Пакістане, Індыі. У нас з імі нармальныя адносіны. Мы абыходзімся без вас. Без вас і без Амерыкі. Абыдземся і ў будучым”, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.