Без рубрики

Лукашэнка гатовы вакцынавацца ад каранавіруса, але беларускай вакцынай | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

Навіны сюжэта

“Каранавірус: апошнія навіны”

Кунцэвіч: медыя трэба кампетэнтна асвятляць тэму COVID-19, не дазваляючы фэйкамётам сеяць паніку

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 2076 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2151

20 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гатовы вакцынавацца ад каранавіруса, але беларускай вакцынай. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час размовы з работнікамі Мінскай абласной клінічнай бальніцы,

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін вакцынаваўся прэпаратам “Спадарожнік V”, Джо Байдэн – вакцынай Pfizer.

“А мне чым? Дамовіліся з Дзмітрыем Леанідавічам Піневічам (міністр аховы здароўя. – Заўвага ): як толькі беларуская вакцына на стале, мы адразу з ім і ўлева, і ўправа, і ў нагу – куды хочаце ўколемся. Таму давайце вакцыну – я гатовы, але нашу, сваю беларускую вакцыну. Гэта шчыра”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу: вакцынаваных хворых сярод цяжкіх кавід-пацыентаў у бальніцах усяго долі працэнта. “Нам абсалютна з практыкі зразумела, што прышчэпленыя людзі менш хварэюць, а калі і хварэюць, то катастрофы такой няма. Гэта факт, пацверджаны клінічна”, – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть