Без рубрики

Лукашэнка аб захваральнасці на каранавірус: ёсць асцярожны аптымізм | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

Навіны сюжэта

“Каранавірус: апошнія навіны”

Кунцэвіч: медыя трэба кампетэнтна асвятляць тэму COVID-19, не дазваляючы фэйкамётам сеяць паніку

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 2076 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2151

20 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з асцярожным аптымізмам выказаўся наконт бягучага ўзроўню захваральнасці на каранавірус. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву Мінскай абласной клінічнай бальніцы,

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў медперсаналу за тое, што яны церпяць чарговы ўздым захваральнасці на каранавірус. “Бачу, вы з вялікімі складанасцямі, цяжкасцямі, як усюды, напэўна, але спраўляецеся з гэтым. Таму вялікі вам дзякуй”, – адзначыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, у некаторых рэгіёнах назіраецца зніжэнне тэмпаў захваральнасці. Колькасць хворых, вядома, павялічваецца, але ўжо не так імкліва, як гэта было два тыдні таму. “У цэлым па краіне мы гэта адчуваем. Таму ёсць нейкі асцярожны аптымізм, што мы прарвёмся. Тое, што мы прарвёмся, – гэта дакладна, але хацелася б хутчэй”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Звяртаючыся да медыцынскіх работнікаў, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў неабходнасць пры любых абставінах, складанасцях не спыняць аказанне планавай дапамогі. “Уявіце, што вайна і мы жывём у ваенны час. Нельга людзей цяпер адсякаць ад урачоў, – звярнуў увагу беларускі лідар. – Калі чалавека не прымаюць у паліклініцы або ў бальніцы, ён пачынае перажываць. Таму ваша сустрэча з хворым чалавекам, пацыентам або проста прыйшла бабулька – гэта ўжо выздараўленне. Таму ні ў якім разе нельга скарачацца”.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть