Без рубрики

Лукашэнка аб валакіце: яна нас загубіць | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

1 кастрычніка, Мінск . Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта запатрабаваў не дапускаць фактаў валакіты ў прыняцці і рэалізацыі важных дзяржаўных рашэнняў,

“Нагадаю, што работа па нарматыўных прававых актах не павінна праводзіцца месяцамі. У нас на гэта няма часу”, – падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што часам прымаецца вуснае рашэнне аб неабходнасці штосьці зрабіць. І яму патрэбна толькі аператыўна надаць юрыдычную форму, прапісаць ва ўказ або распараджэнне. Аднак часам работа можа стопарыцца і адпраўляцца на новы круг літаральна з-за коскі.

“Рашэнне прынята. І на працягу тыдня павінен быць на стале ў Прэзідэнта або ва ўрадзе нарматыўна-прававы акт, які проста трэба падпісаць. А калі прыйшлі на нейкі ўзровень і бачыце, што не там коска, ну дык вы яе пастаўце, не вяртайце. Я аб валакіце. Яна нас загубіць”, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У гэтым плане ён прывёў прыклад раней дадзеных даручэнняў па навядзенні парадку ў рабоце індывідуальных прадпрымальнікаў: “Ну прынята рашэнне: трэба ўпарадкаваць. Не выразаць, а ўпарадкаваць. Пачалася валакіта. І пайшлі меркаванні: а, тут хочуць грошы адабраць, у бюджэце грошай няма, і нас (іпэшнікаў. – Заўвага ) выразаць хочуць як клас. І пайшло-паехала. Але ж гэта зусім не так. А чаму? Таму што своечасова не рэалізавалі даручэнне Прэзідэнта”.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть