Лукашэнка аб фэйках: нягоднікаў у нас хапае, 99,8 працэнта – хлусня | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА
Аляксандр Лукашэнка
22 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў выказаўся наконт фэйкавай інфармацыі, якая часам з’яўляецца ў інтэрнэце і ў некаторых СМІ,
“У нас вельмі шмат пытанняў, якія трэба вырашаць. І гэтыя пытанні нам будуць падкідаць з розных бакоў. Я ўжо на гэта звяртаў увагу: нягоднікаў, інакш не назавеш, у нас хапае, – заўважыў кіраўнік дзяржавы. – У асноўным, вядома, гэта 99,8 працэнта фэйкі. Але ёсць інфармацыя, на якую трэба звяртаць увагу. Таму праходзіць гэты маніторынг. Больш таго, з выездам на месцы”.
“Я, вядома, не хачу пералічваць гэтыя фэйкі, але КДК за ноч і раніцу праверыў некаторыя рэчы. Ну проста дзівішся, калі ўсё гэта чытаеш. Ну гэта нягоднікі. У іх святога нічога няма. Яны будуць пісаць, што дзясяткі, сотні гінуць у бальніцах, што не хапае кіслароду, не хапае нейкіх лякарстваў, лячэння і іншага. На злобу я гавару, што 99,8 працэнта – хлусня. Але ўсе павінны разумець, што любая інфармацыя правяраецца”, – падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на тое, што ў цяперашняй сітуацыі вельмі важна выканальніцкая дысцыпліна з боку чыноўнікаў. “Вобразна кажучы, ідзе вайна. І вельмі важна ў гэтай складанай сітуацыі выканальніцкая дысцыпліна, – сказаў ён. – Яшчэ раз папярэджваю: дамовіліся, прынята рашэнне – выконвайце. Гэта сёння галоўнае. Гэта пытанне нашай выжывальнасці. Інакш нас проста як у жорнах ператруць. Калі не з’ядуць, то выплюнуць”.